ЖодзiнаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Інфармацыя аб горадзеЖОДЗІНА
Геаграфічнае месцазнаходжанне. Вельмі лёгка трапіць у Жодзіна. Едзеце Вы з Варшавы ў Маскву, альбо з Піцера ў Львоў – не мінаваць вам нашага гораду. Жодзіна разьмяшчаецаа на адлегласьці 50 км на Ўсход ад Менску – сталіцы Беларусі. Прыкладна роўная адлегласьць (650км) ад Жодзіна да Варшавы, Масквы і Кіева. Дабрацца да нашага гораду магчыма цягніком, альбо машынай. Вельмі зручна можна перасоўвацца і па самаму гораду: добра разбудаваныя вуліцы і адносна невялікія памеры гораду (прыкладна 7 х 10 км) спрыяюць гэтаму. Жодзіна – прыгожы горад, нягледзячы на адсутнасьць гістарычнага цэнтру. Адносна невысокія кошты на жыльлё прывабліваюць жыхароў сталіцы, якія з задавальненьнем пасяляюцца тут падалей ад шуму менскіх праспэктаў і смогу заводаў. Добрае геаграфічнае становішча гораду і развітыя транспартныя камунікацыі не замінаюць хутка дабрацца да працы, альбо кірмашу. Не мала ў нашым горадзе і паркаў, дзе можна адпачыць, альбо проста прагуляцца. Лесапалосы, паркі і скверы гораду займаюць больш за 140 гектараў. Гарадзкі дэндрапарк навукова-дасьледчага інстытуту земляробства налічвае больш за 70 відаў розных расьлінаў і зьяўляецца адзіным у Менскай вобласьці. Праз горад працякаюць 2 ракі. Кожны жыхар Жодзіна адпачываў на курортным возеры гораду – Судабль. Сапрапельныя гразі гэтага возеру вельмі вядомыя ў Эўропе, асабліва ў Нямеччыне. Кароткія гістарычныя звесткі. Нарадзіўся наш горад з маленькага мястэчка на рацэ Жодзінке. Аднойчы праязджаў праз гэтыя мясціны князь Багуслаў Радзівіл. Спадабалася яму гэтае прыгожае месца, прывабіла прыгажосьцю прыроды, чыстым паветрам, сьпевам птушак. Таму ў 1643 годзе заснаваў ён тут горад. Знаходзілася мястэчка, якое называлася Багуслаў Поле (з 1688 – Жодзіна Слабада) на шляху з Эўропы ў Маскву, паміж гандлёвым трохкутнікам Ігумень – Менск – Барысаў, таму разьвімалася і расло мястэчка вельмі хутка.Шмат перажыў горад пакутаў, але праз колькі стагоддзяў вырас з маленькага мястэчка Багуслаў Поле ў прывабны і прыгожы горад Жодзіна. Колькасьць насельніцтва: 61.172 Гаспадарка. Калі наш горад быў яшчэ маленькім мястэчкам, то існаваў тут ўжо вялікі і магутны волат вытворчасьці – БелАЗ. І зараз гэтае прадпрыемства зьяўляецца галоўным ў Жодзіне. Яго 250-і тонныя самазвалы вядомыя на ўвесь Сьвет. Працуе на аўтазаводзе 11 тыс. Жыхароў горада і гэта амаль 1/6 частка насельніцтва. Усе жыхары гораду – прыгожыя, прыбраныя. Бо набываюць яны аддзеньне, якое вырабляецца на Жодзінскай фабрыке “СЬВІТАНАК”. І дзяцячае, і дарослае адзеньне адрозьніваецца добрай якасьцю, яркімі і прыгожымі колерамі. Шыюць гэтае адзеньне і на экспарт ў Эўрапейскія краіны. Адукацыя. Нашыя дзеці не маюць праблемы атрымаць сярэднюю альбо тэхнічную адукацыю ў Жодзіне. У гарадскіх школах рэалізавана сістэма рознапрофільнага навучання, існуе адзіная ў Беларусі жаночая гімназія. Навучэнцы тэхнічных спецыяльнасцей маюць магчымасць праходзіць практыку на гарадскіх прадпрыемствах. Жодзінская моладзь вельмі часта паказвае лепшыя вынікі на рэспубліканскіх алімпіядах па хіміі, эканоміке і матэматыцы. У горадзе існуе 9 школаў, 2 гімназіі, 1 прафесійны ліцэй і жодзінскі палітэхнічны тэхнікум. Нажаль, па сённяшні дзень у Жодзіне адсутнічаюць установы вышэйшай адукацыі. Культура, мастацтва. Жодзіна – горад культурных, адукаваных і цікавых людзей. Для разьвіцьця сваёй асобы ў горадзе існуюць усе ўмовы. Сучасная гарадзкая бібліятэка – гэта не толькі крыніца інфармацыі і цікавага чытаньня, але ж і важны цэнтар высокай духовасьці. Тут праводзяцца і выставы, і сустрэчы з паэтамі, музыкамі, мастакамі. У гарадзкім Доме Культуры збіраецца моладзь і дарослыя, каб паглядзець на чарговае выступленьне альбо танцавальнай групы, альбо Жодзінскага тэатру. Ёсьць у горадзе і мастацкая школа, дзе моладзь вучыцца граць на музычных інструментах, сьпяваць, маляваць. Кожны год у Жодзіне праводзяцца кірмашы, дзе таксама можна бачыць сьпевакоў і сьпявачак, народныя калектывы, тэатральныя пастановы. Канцэрты, выставы, кірмашы, народныя гуляньні – гэта яшчэ ня ўсе традыцыі жодзінцаў, бо цікавыя людзі і адпачываюць і адукоўваюцца па-рознаму. Фізічная культура, спорт і турызм. Для аматараў адпачынку ў Жодзіне знойдзецца, чым заняцца. Некалькі кіламетраў лыжных сцежак для прыхілнікаў зімовага спорту. Актыўна правесьці час можна ў фізкультурна аздараўленчых комплексах. Спартовыя клубы прапаноўваюць заняцца каратэ, самба і боксам. Для аматараў водных відаў спорту ёсць байдаркі і рыбалка. Гарадское возера і рэчка маюць усе умовы для гэтага. Ахова здароўя. Працуе гарадзкое тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне, у тым ліку – хірургічнае аддзяленьне бальніцы, кардэалагічнае адзяленьне бальніцы, радзільны дом, інфекцыйная бальніца, дзіцячая паліклініка, паліклініка, жаночая кансультацыя, стаматалагічная паліклініка, станцыя хуткай медыцынскай дапамогі. Дзейнічаюць занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 2 лячэбна-працоўных прафілакторыя. Працуюць шэраг дзяржаўных і прыватных аптэк.
Гімн Жодзіна (Музыка и словы С.Ждановіча)
Прыпеў: Жыхары горада,
Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |