ЖодзiнаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Палітычныя партыі ў нашым горадзе і раёне
Кантактная асоба ў Жодзіне: Аляксандр Валчанін. Тэл. 8-029-7628744. Партыя створаная ў 1995 г. злучэннем двух партый — Аб’яднанай дэмакратычнай (АДПБ, створаная ў 1990 г.) і Грамадзянскай (створаная ў 1994 г.), дзейнасьць партыі у Жодзіне – з 2003 г. Асноўныя мэты. Садзейнічаньне стварэньню грамадзянскай супольнасьці і прававой дзяржавы на падставе свабодных рынкавых адносінаў, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасьцяў і плюралізму па ўсіх напрамках развіцьця грамадзтва; абарона правоў, свабодаў і законных інтарэсаў грамадзянаў Беларусі ў межах дзеючага заканадаўства; садзейнічаньне стварэньню ўмоваў для павышэньня ўзроўню жыцьця грамадзянаў шляхам рашучага рэфармаваньня эканомікі, інтэграцыі краіны ў сусьветнае эканамічнае супольніцтва. (Паводле Статуту АГП.)
Кантактная асоба ў Жодзіне: Аляксей Лапіцкі. Тэл. 95910. Асноўныя мэты. Галоўная мэта Партыі БНФ - свабодны чалавек у незалежнай эўрапейскай Беларусі. Партыя БНФ імкнецца: да Свабоды, а менавіта да стварэньня дэмакратычнае супольнасьці адказных грамадзянаў; да незалежнасьці Беларусі, якая павінна быць незваротнай і надзейна абароненай; да дабрабыту, да эканамічнага вызваленьня людзей праз гарантыі для прыватнай уласнасьці; да адраджэньня, да аднаўленьня беларускае культурнае традыцыі на грунце эўрапейскіх маральных каштоўнасьцяў. Партыя БНФ – за эўрапейскі выбар Беларусі. Погляды Партыі БНФ знаходзяцца ў рэчышчы агульнаэўрапейскай народнай, кансэрватыўнай і хрысьціянска-дэмакратычнай ідэйнай традыцыі. (Паводле Праграмы Партыі БНФ.) Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |