ЖодзiнаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSЗакрыцьцё ГУМу не дапамагаеНамесьнік страшыні Жодзінскай міліцыі Вячаслаў Ільіч канстатуе – колькасьць "п'яных правапарушэньняў" не зьніжаецца, а толькі расьце. На цяперашні момант мы актывізавалі працу па выяўленьню і выдаленьню з вуліц горада людзей у алкагольным ап'яненьні…, -заявіў ён, - У выніку ў медыцынскі выцьвярэзвальнік было дастаўлена каля 1000 чалавек і гэта толькі ў стане сярэдняй ступені ап'яненьня.
Вырашыць праблему не дапамагло нават закрыцьцё начной крамы і абмежаваньне продажу алкаголю. Уся розьніца толькі ў тым, што правапарушэньні пачалі зьдзяйсьняцца ў больш раньні час, калі алкаголь яшчэ прадаецца. У дадатак да гэтага пачала зьяўляцца інфармацыя аб нелегальным гандлі алкаголем, што стварае новыя праблемы.
Як бы актыўна праваахоўныя ворганы і адміністрацыя гораду не змагаліся з алкагалізмам, статыстыка паказвае адваротныя вынікі. Толькі за 9 месяцаў бягучага году з усіх правапарушэньняў вага "алкагольных" складае каля 61,2%. І гэтыя паказчыкі не зьніжаюцца нягледзячы на тое, што ў гэтым годзе барацьба з алкагалізмам займае прыярытэтнае месца ў дзейнасьці праваахоўных ворганаў. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |