ЖодзiнаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSГОРАДУ ВЯРНУЛІ ГІСТОРЫЮНа шостай сэсіі гарадзкога Савету дэпутатаў 25 скліканьня ўсе дэпутаты аднагалосна прагаласвалі за зьмену даты нараджэньня гораду з 1963 году на 1643 год. У сваім рашэньні яны кіраваліся інфармацыяй Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, дзе запісана, што ў Нацыянальным гістарычным архіве ёсьць дакументальныя пацьверджаньні таго, што ў 1643 годзе на месцы сучаснага Жодзіна князем Багуславам Радзівілам распачалося будаўніцтва мястэчка пад назвай Багуслаў Поле.
Яшчэ адным важным рашэньнем стала зацьверджаньне сьцага гораду. Але да яго дэпутаты аднесьліся больш суб'ектыўна – галасаваньнем за адзін з сямі варыянтаў сьцяга. Канцэпцыі сьцягоў распрацоўвала геральдычная экспертыза Геральдычнага Савету пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Цяпер сьцяг Жодзіна будзе мець наступны выгляд – аднатонная чырвонае палатно з суадноснасьцю бакоў 1:2 у цэнтры якога знаходзіцца выява жаночай фігуры з шчытом у руках на якім намаляваны тры ражкі з герба Радзівілаў. Праўда колер шчыта неадпавядае геральдычным канонам гербаў Радзівілаў. У арыгінале ён белы, а на самой справе ён павінен быць сінім. На гэта ні геральдычная камісія ні дэпутаты не зьвярнулі ўвагі… Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |