ЖодзiнаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Рэгіянальныя навіны RSSКАМАРОЎСКІ СЫЙШОЎНа апошнім паседжаньні Праўленьня РГАІВА 7 лістапада Аляксандар Камароўскі першым пытаньнем паставіў сваю заяву аб датэрміновым сканчэньні паўнамоцтваў на пасадзе старшыні па ўласнай ініцыятыве. Сваё рашэньне Камароўскі патлумчыў так: "…мне не забыты факт выступленьня ў друку па факце праведзеных правакацый у адносінах да мяне – канкрэтнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і грамадзкага дзеяча. Другі год працы арганізацыі праходзіць у пастаянным ціску, траўлі і ў стварэньні надуманых праблем, ціску і застрашваньню на месцах…".
Гэты ўвесь час Аляксандру Камароўскаму не давалі магчымасьцяў для нармальнай працы аб'яднаньня. Перашкоды чыніліся як мясцовымі інстанцыямі – Гарвыканкамам і Ўпраўленьнем ЖКГ, калі аб'яднаньню не жадалі выдзяляць памяшканьне, так і Міністэрствам юстыцыі, якое прызнала "незаконным" другі с'езд РГАІВА 9 верасьня 2006 году. Само рашэньне аб прызнаньні яго незаконным зьявілася амаль праз год(!). Новым старшынём арганізацыі стаў былы намесьнік Аляксандра Камароўскага Уладзімір Левінсон. Ён займецца арганізацыяй новага зь'езду аб'яднаньня для чарговай перарэгістрацыі ў Мністэрстве юстыцыі. Камароўскі жа больш актыўней займецца працай Рэгіянальнага Цэнтру інвалідаў Менскай вобласьці, што дасьць магчымасьці бясплатнага лячэньня інвалідаў Афганістана за мяжой. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |