ЖодзiнаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSПалітыкі пачалі падрыхтоўку да Эўрапейскага Маршу"Малады Фронт” падтрымлівае правядзеньне ўвосень гэтага году Эўрапейскага маршу. Пра гэта заявіў лідэр “Маладога Фронту” Зьміцер Хведарук прэс-цэнтру Хартыі’97:“Малады Фронт”, які прытрымліваецца эўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасьцяў, абавязкова выйдзе сёлета ўвосень на вуліцы нашай сталіцы. Мы правядзем сапраўдны Эўрапейскі марш. Яшчэ раз Беларусь скажа, што яна павінна быць у Эўропе. Мы мусім яшчэ раз паказаць здольнасьць і гатоўнасьць увайсьці ў склад аб’яднанай дэмакратычнай Эўропы”. Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў “Радыё Свабода”: “У кастрычніцкім "Эўрапейскім Маршы за свабоду" мы запатрабуем ад уладаў падтрымаць прапановы Эўрапейскага зьвязу, каб уратаваць краіну ад непазьбежнага крызысу. Беларусь павінна неадкладна адказаць на зычлівыя прапановы Эўрапейскага зьвязу: выканаць 12 патрабаваньняў дэмакратызацыі і атрымаць доступ да эўрапейскіх праграмаў, прэфэрэнцыяў, інвэстыцыяў, крэдытаў, тэхналёгіяў. "Эўрапейскі марш за Свабоду" з’яднае адказныя дэмакратычныя сілы ў дзеяньні, а ня ў слоўных гульнях". Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |