ЖодзiнаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSПрэм’ер-міністрам Польшчы будзе Дональд ТускПалітыкі “Грамадзянскай плятформы” пакуль ўстрымліваюцца ад дэклярацыяў наконт складу будучага ўраду. Аднак, бясспрэчна, новым прэм’ер-міністрам Польшчы будзе лідэр партыі пераможцаў – Дональд Туск. Канчатковы склад Кабінэту міністраў вызначыцца пасьля стварэньня кіруючай кааліцыі. Ужо цяпер кіраўніцтва “Грамадзянскай плятформы” гаворыць пра зьмены, якія новы ўрад зробіць у краіне. Галоўнай задачай новага ўраду будзе зьмена падатку на гэтак званы прамы. Новы падатак плянуецца ўвесьці ў 2009 годзе. “Грамадзянская плятформа” разгледзіць таксама праект бюджэту на 2008 год. Палітыкі партыі жадаюць павялічыць заробкі працаўнікам бюджэтнай сфэры, між іншым, настаўнікам і лекарам. Новы ўрад жадае таксама ўвесьці зьмены ў Канстытуцыю. Датычыць яны маюць перш за ўсё палітычных аспэктаў дзейнасьці парлямэнту й пракуратуры. Палітыкі “Грамадзянскай плятформы” спадзяюцца, што апазыцыйная цяпер партыя “Права й справядлівасьць” будзе канструктыўнай сілай і ня будзе блякаваць праектаў новага ўраду. Нагадаем, што чальцом партыі “Права й справядлівасьць” зьяўлецца й прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі. Згодна з Канстытуцыяй, ён можа накладаць вэта на некаторыя законпраекты.
Паводле: www.charter97.org Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |