ЖодзiнаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
Нашы сябры |
Беларусь і сьвет RSSПалітвязьня Зьмітра Дашкевіча аштрафаваліНа працэс пусьцілі прадстаўніка місіі АБСЭ, які перад гэтым накіраваў ліст з просьбай прысутнасьці на судзе міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву. Але адмовілі ў прысутнасьці на працэсе нават бацьку Зьмітра Вячаславу Дашкевічу, які прыехаў у Шклоў са Старых Дарог. Працэс па справе палітвязьня праходзіў у шклоўскай калоніі. Пад сьценамі турмы цяпер знаходзяцца каля 25 чалавек. Яны апранулі майкі з партрэтам Зьмітра Дашкевіча. Частка людзей стала ў кола і моліцца, паведамляе “Наша Ніва”. Суд над Зьмітром мусіў распачацца 6 лістапада, але быў перанесены з фармальнай прычыны. Паводле заканадаўства абвінавачаны мусіць атрымаць паведамленьне пра прызначэньне судовага працэсу не пазьней як за 5 сутак да яго пачатку. Зьміцер даведаўся пра гэта 1 лістапада і на раніцу 6 лістапада поўных пяць сутак не мінула. Зьміцер Дашкевіч абвінавачваўся паводле арт. 402 КК «Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ад даваньня паказаньняў». Летам Зьміцер катэгарычна адмовіўся даваць паказаньні супраць сваіх сяброў з «Маладога фронту», у прыватнасьці супраць Івана Шылы. Паводле гэтага артыкулу Дашкевіч мог атрымаць яшчэ паўгоду турмы. Цяпер Зьміцер Дашкевіч адбывае паўтарагадовае зьняволеньне ў шклоўскай папраўчай калёніі. Яго асудзілі 1 лістапада 2006 г. за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На волю хлопец мусіць выйсьці 15 сакавіка. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |